Читать сказки
Слушать сказки
Смотреть сказки
Размер букв: а б в г д
*Настройки сохраняются в Cookies


Главная > Белорусские сказки > Сказка "Масенжны дзядок"

Масенжны дзядок

- Я нічого болей не хачу, толькі — каб кралеўна пазволіла ў сваём пакоі ў парозе пераначаваць.

- Добра! — сказала кралеўна і ўзяла яблычко. Як прышла ноч, кралевіч пашоў да кралеўны пакою, пераначаваў ў парозе і вернуўся да кухні.

Церэз гадоў два ізноў зрабілася вайна; кароль таксама пазбіраў войска і паехаў. Кухцік выпрасіўся ў кухара на вайну, взашоў за браму, крыкнуў на дзедка, і ён зараз прыставіўся; даў кралевічу каня, вабраў ў ахвіцэрскае адзене, даў залатое яблыко і казаў аддаць яго кралеўне, тагды, калі яна пазволіць пераначаваць каля свайго ложка. Кралевіч таксама пабіў непрыяцельскае войско; круль прасіў яго да палацу, але ён не згадзіўся і вернуўся дадому. Памыўшы начынё, зачаў качаць і забаўляцца с сваім яблыкам — аж ізноў вайшла кралеўна і зачала прасіць, каб ён прадаў яблычко. Ён адказаў, што жаднай платы не хоча, толькі хоча — каб пазволіла яму пераначаваць пры сваём ложку. Кралеўна пазволіла і ўзяла яблычко. Кралевич сабраўся, пашоў ў кралеўны пакой, пераначаваў каля кралеўны ложка і назаўтра пашоў да кухні і прыняўся да сваёй работы.

Церэз тры года ізноў зрабілася вайна. Круль пазбіраў сваё войска і сам паехаў на вайну. Кралевіч, выпрасіўшыся ў кухара, пашоў паглядзець нібыто вайны. Вышаўшы за браму, паклікаў масенжного дзедка; ён зараз прыставіўся, даў яму яшчэ лепшаго каня і яблычко такое, як сонцо, і сказаў:

- Ты ізноў паб’еш усё непрыяцельскае войско, цябе раняць ў руку, круль будзе прасіць да сабе, але ты не едзь; а гэтое яблыко аддасі кралеўне тагды, калі яна пазволіць пераначаваць цябе на сваём ложку.

Кралевіч, сеўшы на каня, паляцеў на вайну; прыляцеўшы туды, зараз зачаў рубаць непрыяцельскае войска, перарубаў ўсех, але адзін шаблею ударыў кралевіча по руцэ і раніў яго. Кароль, убачыўшы, што яго ранілі, падскочыў зараз, зняў с шыі сваю хустку, абверцеў рану і, аддаўшы свой пярсцёнак на памятку, прасіў, каб ён заехаў да яго палацу адпачыць; але кралевич не захацеў, ўдарыў каня і схаваўся за гору. Круль вельмі быў рад, што тры вайны кончыў шчасліва і забраў многа другіх краёў.

Кралевіч пусціў каня, пераадзеўся ў свой свіны кажушок і прышоў да кухні. Там разпытываліся ў яго, што бачыў? І ён расказаў аб усём, як некі пан пабіў непрыяцельскае войска, як круль аддаў сваю хустку і свой пярсцёнак на памятку і як прасіў да сабе, але той пан не захацеў. Памыўшы сваім звычаем начынё і гаршкі, стаў сабе забаўляцца з яблыкам, каторае асвеціло цэлую кухню. Як ён забаўляўся з яблыкам, вайшла кралеўна да кухні і, ўбачыўшы такое яблычко, зачала вельмі прасіць, каб ён яго прадаў, і яна яму дасць толькі грошай, колькі ён хоча. Кралевіч ў свіным кажушку сказаў, што ён грошай не хоча, толькі хоча — каб кралеўна пазволіла пераначаваць на сваём ложку. Кралеўна згадзілася і казала паслаць кухціку сваю пасцель. Як надышла ноч, кухцік пашоў да кралеўны пакою, разабраўся і лёг на яё пасцелі.

Назаўтра кола гадзіны дванаццатой ў поўдзень прачхнуўся, кралевіч и казаў прасіць да сабе круля. Круль, здівіўшыся, вабраўся ў мундір, сеў ў карэту і прыехаў. Прыехаўшы пад палац, зараз убачыў стражу незнаёмую, але яна яго ўсюды прапускала, і кароль дашоў да кралевіча пакою. Як толькі адамкнуў дзверы, кралевіч падбег спатыкаць, прывітаўся с каралем і прасіў сядзець. Кароль зараз пазнаў таго, каторы быў тры разы на вайне і ўсе тры разы пабіў непрыяцельскае войска; также пазнаў на кралевіча руцэ сваю хустку і на пальцы пярсцёнак. Круль зачаў абнімаць кралевіча, што яму памог на вайне, і павёў да сваёй дачкі. А кралеўна даўно яго палюбіла, бо быў вельмі харошы, і зараз з нім заручылася. На заручынах кралевіч расказаў, як яго выгналі з дому, як масенжны дзядок ім апекаваўся, як ён прышоў за моро, як даў яму той дзядок яблыка.

Па заручынах у тры нядзелі было вяселле вельмі гучное, а па вяселлі паехалі да родзіцаў кралевіча. Бацькі іх не пазналі, бо мелі свайго сына за прапаўшаго: вельмі былі рады, што сын знашоўся, а асабліва маці, каторая зачала разпытывацца: якім способам ён зайшоў так далёко? Кралевіч зараз аб масенжном дзедку, як ён яго завёў аж за моро, як ён служыў за кухціка, як быў на вайне; разказаў аб яблыках, а после — як адкрыўся крулю і як заручыўся і ажаніўся с кралеўнаю. Жылі яны шчаслівы доўга; а после бацькі кралеўны і кралевіча паўміралі і пазапісывалі сваі кралеўства ім. А масенжны дзядок быў ў іх аж да смерці і многа ім памагаў ў усём, а асабліва ў вайне. Часто яны рабілі балы, на каторых і я быў, мёд-віно піў; па барадзе цякло, а ў роце не было.

С этой сказкой также читают
Слушать
Плешивая жена
Категория: Бенгальские сказки
Прочитано раз: 47
Слушать
Поле костей
Категория: Бенгальские сказки
Прочитано раз: 39
Слушать